Наталка Бабіна "Рыбін горад"
wwgnika



Твор спалучае ў сабе вельмі розныя элементы - тут і жаночая проза, і дэтэктыў, і рысы прыгодніцкага ды сацыяльнага раманаў, аднак кожная частка гэтага зграбнага пазла вартая ўвагі, мова смачная, сакавітая, дзеянне ўцягвае ад самага пачатку, а ўсё разам пакідае цягам наступных дзён пасьля завяршэння кнігі такое асаблівае ўражанне, што яе свет усё яшчэ жыве дзесьці ў сярэдзіне вас.

Ідзе год 2012, які адносна выдання кнігі з'яўляецца будучыняй. Маленькая беларуская вёска Дабрацічы на беларуска-польскай мяжы, якая памірае падобна шматлікім беларускім вёскам, становіцца фонам для аповеду галоўнай гераіні Aлкі - 50-гадовай, цяжка дасведчаннай лёсам жанчыны, не пазбаўленнай аднак церпкага гумару, аўтаіроніі ды адвагі. 2012 год ў рамане гэта час, калі прэзідэнт Лукашэнка сыйшоў ужо ў мінулае, але яго пераемнік і жыццё пры яго кіраванні дзіўна падобныя да сённяшняй, рэальнай Беларусі.

Характар Алкі вызначае "жаноцкасць" раману інакш, чым можна спадзявацца. О, не, няма тут ніякай рамантыкі, ружовых сэрцайкаў або ўздыхаў. Ёсць за тое проза жыцця, жорсткі рэалізм, але і адсутнасць комплексаў. Часам бывае трохі вульгарна, некаторых абурае ўжо першы раздзел - навошта так? фу! і г.д. Для мяне гэта было нешта накшталт: "О, а гэта нешта новае!", я адчула нейкі подых свежасці - насуперак таму, што апісанае ;).

У апазіцыі да гэтага апынаецца тэма памірання вёскі ды вельмі цікавая з'ява - норы ў часе, праз якія Алка трапляе ў былое Берасце (рыбін горад) і назірае за жыццём сваіх продкаў. Тут ужо шмат настальгіі, нават паэзіі, апісанне вельмі ўражвае, у мяне было адчуванне, што я глядзела фільм, а не чытала.

Дзеянне хуткае, ад яго цяжка адарвацца, але найбольш паланілi мяне спалучэнне рэалізму і паэтычнай тугі за тым, што прамінула, праўдзівасць кнігі, гэтая адсутнасць "прыпудравання", таму што часам людзі лаюцца, бо трэба вылаяцца, а часам плачуць, бо ёсць над чым. Як і ў жыцці.

P.S. Чытала па-польску, польскі пераклад быў выдадзены ў 2010 годзе.


Край. BY: Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі – Солы
wwgnika

KrajBY trailer from Budzma Razam on Vimeo.




Уладзімер Някляеў CD "Гавары праўду"
wwgnika

"Нікога не падманеш песняю. Песню або спяваюць, або не..." - кажа пра Ул. Някляева Ігар Лучанок. І гэта праўда. Тое, што Някляева спяваюць, ведаю па сабе: ня раз сама спявала ў хаце "Гуляць дык гуляць", "Раз ды разок" ці "Белае віно і чырвонае" - песьні ў "застольна-вясельным" стылі, якія памятаю з амаль 20-гадовай даўніны, з часу, калі адкрыццём было, што па БТ спяваюць па-беларуску, і гэта не Песняры, Верасы ці Сябры (да іх трэ дадаць "Віншавальную", якой я раней не чула). Шмат песень з гэтай кружолкі або зусім для мяне новыя (я ўжо 18 год не жыву ў Беларусі), або я не ведала раней, што аўтар - Някляеў, хоць яны як знаёмы голас з дзяцінства (апошнія - у асноўным расейскамоўныя). Аднак больш за ўсё грэюць сэрца лірычныя:

"Світанак"



"Гора за гарой", падобная нечым да песні з савецкага к/ф "Красные башмачкі"




"Янка Купала"


"Зямля мая белакрылая", "Родны мой горад" , "Вянок" у цікавай "паганскай" аранжацыі


і патрыятычныя, асабліва "Гавары праўду" i "Сцяг"


Не хапае толькі "Kрасуні вясны" :)



gavprav1

gavprav2

"Міларусь"
wwgnika

Нядаўна быў дзень народзінаў Лявона Вольскага, а сёньня пішу пра ягоную "Міларусь", якую прачытала ў жніўні. На кнігу склалiся 13 кароткіх празаічных твораў ды аповесць "Пакуль сабачка жывы", якая распавядае пра лёсы маладых людзей, іх сталенне ды змаганні з жыццём, пра тое, як з часам гэтае жыццё пачынае расчароўваць.

Lyavon_Volskі__Mіlarus

На вокладцы кнігі Лявон піша, што гэта творы 80-90-х гадоў, але шмат чаго ў іх, што актуальнае і для Беларусі пачатку трэцяга тысячагодзьдзя.

Ёсьць тутака сюррэалістычныя элементы, як у "Чырвоных валасах", "Затапленьні", "Так казаў Раман Рымар", "Камеце", "Новай кватэры Казімера"; ёсьць гумар - найбольш у "Жывёльным свеце Беларусі...", які, як вядома, багаты і разнастайны.

Часам героі з'яжджаюць за мяжу шукаць лепшага жыцця ("Уцёкі", "Мандарынка"), але й там ня надта соладка - усё можа дрэнна скончыцца, або чалавек можа змяніцца не да пазнаньня.

Часам героі Лявона мараць, каб быць Презідэнтам ды кіраваць РБ па-свойму ("Папараць-кветка", "Міларусь"), або наадварот, яны жывуць зусім ад РБ далёка, але і так ад іх патыхае беларускасьцю ("Экспедыцыя", "Так казаў Раман Рымар").

Часта перад персанажамі з'яўляецца магчымасьць нешта змяніць у сваім жыцці, і аўтар нібы назірае, як і ці ўвогуле карыстаюцца яны такой магчымасьцю (стар. 65: "А чаго я хачу? Я хачу спакойнага жыцця на прыродзе... Ці яшчэ парыпацца, нажадаць сабе грошай, улады?..").

Іншым разам жыццё змяняецца пад уплывам абставінаў, як у "Сяргея і Сяржука" - персанажаў, сябраў яшчэ са школы, якія спатыкаюцца на хвіліну і гэта апынаецца прычынай змены кірункаў іх лёсаў, кірункаў, якія пабягуць у розныя бакі. Але ці сапраўды гэта толькі выпадак, ці можа прынесены з сабой багаж - багаж думак, абраных дагэтуль сцежак, знаёмстваў, вартасьцяў - прадвызначае тое, што будзе далей?

Сяргей ды Сяржук - увасабленьне розных тыпаў беларусаў, і гэная беларуская тыпалёгія характараў раскрываецца і ў іншых творах ("Табе гамон!", "Папараць-кветка", "Міларусь"). Так, ёсьць ахвяра абставінаў і кар'ерыст. Ёсьць нязгодны з палітычным строем, які адно вымалёўвае сваю нязгоду на паркане. Адны сядзяць на пасадах ды ведаюць, што ўцё гэта мана ды лухта, аднак пасадаў-такі трымаюцца. Іншых і не западозрыш, што яны там адчуваюць насамрэч. Тут бачым удзельнікаў кангрэсаў прагрэціўных сілаў, а побач іх матулі, якія гэтай "балталогіі" не жадаюць разумець. Азірніся навокал і ўбачыш мноства такіх жа тыпаў сярод сваіх знаёмых і радні, а мо й сябе пазнаеш у адным з іх? Чытаеш і усьміхаешся нейкай сумнай усьмешкай. Толькі аўтар ведае, шт'о зрабіць, каб не было чытачу занадта сумна пасьля прачытаньня усёй "Міларусі" - не пакідае ён чытача сам-насам з unhappy-end'ам. "Пакуль сабачка жывы", мы можам (і павінны!) верыць у лепшы фінал!

Дзякуй, Лявон! Цікава :)


Свята Жыровіцкай іконы Божай Маці
wwgnika



Малітва на чужыне да Божай Маці Жыровіцкай

Найсвяцейшая Дзева Марыя, нашая добрая Маці і Ўладарка,
выслухай нашую просьбу, скараці дні нашае нядолі й зьдзеку!
Нашыя цярпеньні, боль душы й бяду прымі.
Памажы нам перанесьці гэты жыцьцёвы крыж выгнаньня.
Прасі Сына Свайго, Госпада нашага Ісуса Хрыста,
каб паслаў нам радасьць аглядаць сваймі вачыма
вольную бацькаўшчыну нашу Беларусь, жыць у ёй і працаваць Богу на славу.
Бо-ж Ты адзіна чыстая і ўседабраславёная Багародзіца,
Дзева Марыя, Уладарка Беларусі, што сьвеціш у Жыровічах цяпер і на вякі вякоў. Амін.

Малітва да Божай Маці Жыровіцкай

О, Маці, што закрасавала
Свайму народу не ў цьвярдыні,
Акрытай славаю нязьвялай,
А на грушцы ў пушчы сіняй,
Ты, што успыхнула зарніцай
Не ўладаром зямным узвышшаў,
А пастушком малым і ніцым, -
Будзь Апякункаю ўсяможнай
І тых, што гінуць на Радзіме,
І тых, што торбы падарожнай,
Жабрачай з плеч ніяк не здымуць.
Дай, каб нам гарт у ўсіх дастоіў,
Дай, каб мы верылі, як дзеці,
Дай, каб імя Тваё сьвятое
Пранесьлі зь вераю па сьвеце,
Дай, каб злаба, мана, зацятасьць
Нам ня былі ў жыцьці спакусай...
...Вярні нам нівы нашы й хаты,
О, Матка Божа Беларусі!
(Узята з: Беларускі праваслаўны малітоўнік)

Маці Божая Жыровіцкая
Суцяшальніца ўсіх 3асмучаных




3ьяўленне гэтага абраза на жыровіцкай зямлi папярэдзіў цуд. У 1470 г. пастушкі, якія пасьвілi ў лесе жывелу ўбачылі аднойчы на дзікай грушцы нейкі прадмет, ад якога ва усе бакi разыходзіліся ясныя прамяні. Гата быў маленькi абразок Маці Божай, які зьзяў незвычайным бляскам. Хлопчыкi забралi яго і занесьлi да свайго пана - лiтоўскага падскарбiя Аляксандра Солтана, якi загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную сьвятыню. Слава цудоўнага абраза пачала прыцягваць да Жыровiчаў вялiкую колькасьць набожнага люду.

Праз некалькi дзесяткаў гадоў маленькая драўляная каплічка раптам згарэла - на вачах уражаных жыхароў над алтаром абвалiлася столь і абраз зьнік у агнi. Пазьней, каля пагарэлiшча дзеці заўважылі Панну незвычайнай прыгажосьці, акружаную яснымі прамянямi. Калi на гатае месца прыйшлі сьвятары, яны знайшлi на каменi некрануты цудоўны абраз, перад якiм палілася сьвечка.

У часы Рафармацыі, якая ігнаравала Багародзіцу, культ жыровіцкага абраза амаль не пашыраўся. У 1613 г. тагачасны уладальнiк Жыровічаў, Ян Мялешка пабудаваў тут мураваную сьвятыню і кляштар і запрасіў да працы базыліянаў. Першым прыорам кляштару быў Іязафат Кунцэвіч. Разьмешчаныя на мяжы Літвы, Русі і Кароны, Жыровічы маглі аб'ядноўваць вернiкаў, што услаўлялі Маці Божую, і стваралі адну хрысьціянскую сям'ю. Шматлікiя цудоўныя аздараўленні невылечна хворых і іншыя незвычайныя цуды, якія адбываліся тут, прыцягвалі да сьвятога месца тысячныя натоўпы, таму слава мястэчка пашыралася далёка за межы краіны. Дзякуючы апецы сваёй Заступніцы, Жыровічы не ведалі ніякіх непаразуменняў і ненавісьцi: панавала адзіная вера, якая яднала розныя канфесіі. Падчас урачыстай каранацыі цудоўнага абраза, якая адбылася у 1730 г. і стварыла глыбокі рэлiгійны настрой, сабралася шмат пілігрымаў. Княгіня Ганна Сангушка ахвяравала Маці Божай дзве залатыя кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі.

У 1839 г. царскiм указам сьвятыня з абразом Мацi Божай Жыровіцкай былі перададзены праваслаўнай Царкве.

Сьвята Жыровiцкай Божай Мацi сьвяткуецца штогод 7 мая. (адсюль)




-------

Малітоўнік быў выдадзены ў Таронта ў 1990 г. Я яго набыла ў польскім горадзе Piotrków Trybunalski ў праваслаўнай царкве (40 км ад майго гораду Радомска, больш-менш цэнтр Польшчы) недзе каля 1999-2000. Аўтар верша невядомы. А мо хто ведае?

Сёння дзень смерці Кастуся Каліноўскага
wwgnika


"Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе." Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі  (Імёны Свабоды)


Гомельский историк отыскал тюремную газету начала прошлого века – Новости Гомеля и Гомельской област
wwgnika


Гомельский историк отыскал тюремную газету начала прошлого века


Гомельский историк отыскал тюремную газету начала прошлого века
Краевед-журналист Юрий Глушаков представил общественности очередную «историческую находку местного значения».

Продолжение статьи

Уникальные снимки времен Первой мировой войны обнаружились в Гомеле – Новости Гомеля и Гомельской об
wwgnika


Уникальные снимки времен Первой мировой войны обнаружились в Гомеле


Уникальные снимки времен Первой мировой войны обнаружились в Гомеле
Их сделал гомельчанин по имени Казимир Позняк, живший в городе в начале прошлого века и принимавший участие в сражениях Первой мировой войны. А фотографии, запечатлевшие ее яркие моменты, он присылал родственникам вместе с письмами с фронта.

Продолжение статьи



Стывэн Кінг "Dolores Claiborne"
wwgnika


Кажуць, забіць можа кожны. Ці сапраўды? Пэўна, шмат хто хаця б раз думаў пра сваю здольнасць, каб пазбавіць жыцця іншага. Ці я магла б гэта зрабіць? І калі так, то ў якіх абставінах? Каб абараніць сябе ці сваю сям"ю? Калі лічыцца кожная секунда і чалавек дзейнічае пад уплывам інстынкту самазахавання, гэта не падаецца ажно такім немажлівым. Ані лёгкім, канешне. Але калі б гаворка ня йшла аб секундах, ані нават хвілінах? Ці б змагла я запланаваць забойства? Першае пачуццё непахісна нэгатыўнае. А калі б не было іншага выйсця? Калі б я не жыла цяпер у цывілізаванай краіне, або ў эпоху, калі жанчыны дасканала (часта дужа лепш за мужчын) умеюць адужваць розныя праблемы, але ў абставінах, калі была б пакінутая сама сабе? Ці змагла б я забіць тады? І ў якой сітуацыі я б разважала, ці дастаткова адцуралася ад уласнага сумлення, а ў якой - ці мам дастаткова адвагі? Далёка мне да ўпэўненасці ў адказах на гэтыя пытанні, маю аднак да гэтай загадкі маленькі ключык, аб якім не напішу, каб не здрадзіць за шмат пра аповесць (хто чытаў, сам здагадаецца). Скажу толькі, што Dolores мела гэтакі ж. І забіла. І рэч не ў тым, што гэта зрабіла - прызнанне да забойства чуем ад яе на пачатку кнігі. Рэч у тым, каб даведацца, як да гэтага дайшло і чаму. І каб уявіць потым сябе на яе месцы... Або на месцы няшчаснай беларускай жанчыны, якую знае цяпер уся Беларусь. Але гэта зусім іншая гісторыя...


У адрозненні ад кнігі, фільм мяне ніяк не захапіў. Не памагло нават тое, што ў ролі Dolores як заўсёды добра паказала сябе Kathy Bates. Разам з мужам мы дрэнна прынялі перанос шмат якіх акцэнтаў з маці на дачку, што стварыла трохі іншы расповед. Настолькі іншы, што пасля нядаўна прачытанай кнігі мы толькі крывіліся на адсутнасць у фільме некаторых знакавых элементаў, якія Кінг зграбна пераплятаў, ткучы гісторыю поўную суму...



The Help by Kathryn Stockett
wwgnika

    
                      

Першую аповесць маладой амерыканскай пісьменніцы давялося выслухаць (нават не прачытаць) на польскай мове. Гэта адная з тых кнігаў, якія і так некалі куплю, хоць яны ўжо прачытаныя, а нават прагледжаны фільм. Або мо хто здагадаецца дый падорыць :)

Не ведаю, як беларусы, але сярод палякаў, якія чытаюць, гэта рэч ужо пройдзеная, а хто не паспеў раней (як я) хуценька прачытаў перад тым, як глядзець кіно. Над самой гісторыяй ня буду занадта разводзіцца, хопіць паглядзець трэйлер; будзе больш агульна.

Гэта не дэтэктыў, не трылер, няма хуткіх аўто і ратавання планеты - усё разкручваецца паволі, адбываецца, асабліва на пачатку, няшмат, аднак дэталі, зарысы, размовы пачынаюць паступова складвацца на вельмі намацальны вобраз малога мястэчка Jackson у стане Missisipi i жыцця яго "прыгажэйшай" паловы - ад найбольш уплывовых беласкурых жонак i актывістак праз меншасць, дзе апынуліся жонкі беласкурыя, аднак неістотныя для агулу, да чарнаскурых служанак (нікога не хвалюе, ці яны нейчыя жонкі). 60е годы мінулага стагоддзя ў ЗША гэта быў час не толькі расавых падзелаў, але і час, калі жонка павінна была быць заўсёды прыгожай і моднай ды з усьмешкай на твары прымаць удзел у розных грамадзкіх арганізацыях (напр. можна укласці шмат сілаў у збор грошай для бедных негрыцянят у Афрыцы, і ніхто не зверне ўвагі на тое, што ты ненавідзіш тых неграў, якія жывуць побач), яна павінна была быць падпорай для мужа і мець ідэальны дом i дагледжаных дзяцей. Але перад усім жанчына павінна была быць жонкай. Не здзіўляе, што тым маладым дзяўчатам патрэбная была дапамога (звярніце ўвагу на ангельскую назву аповесці The Help). Па вялікім рахунку ўсе гэтыя кабеты вартыя шкадавання - i белыя, якія замкнёныя ў вязніцы ўласных стэрэатыпаў, і чорныя, якія вымушаныя пакідаць уласных дзетак у хаце пад наглядам старэйшых дзяцей, каб выхоўваць белых дзетак, часта пазбаўленых матчынай любові дый увагі. Не было канешне так зусім і ўсюды аднолькава безнадзейна. Як і заўсёды, некаторыя не паддаваліся стэрэатыпам, беласкурыя наемцы дапамагалі сваім чарнаскурым працаўніцам і іх сем"ям, часта былі гэта вельмі ўзрушальныя жэсты, a яны на заўсёды былі ім верныя ды удзячныя. Але як не казалі ўголас пра праблемы расавых падзелаў, таксама не абмяркоўвалі і такіх праяваў узаемнай дабрыні, па сутнасці звычайнай дабрыні людзкага сэрца. Каб такое балота разварушыць, каб супрацьстаяць цэламу грамадзтву (у тым людзям з уласнай сям"і), трэба было адвагі і добрай зацятасці. Гэта адназначна. Аднак перад усім трэба было адвагі ў дачыненні да самой сябе, шчырасці перад самой сабой, веры, што "у свеце, дзе можна быць кім-колечы, найлепш быць самім сабой". А гэта ўжо праблема ўсіх часоў i ўсіх людзей - не зважаючы ня толькі на пол, але і на нацыянальнасць, браты-Беларусы.

Вельмі спадабалася ўвядзенне 3 расказчыц: маладая смелая беласкурая жанчына ды дзве не такія маладыя, але не менш смелыя чарнаскурыя прадстаўляюць розныя пункты гледжання на тыя самыя падзеі, і чытачу здаецца, што ён чуе думкі гераіняў з патроенай сілай. Моцны бок польскага audiobooka гэта прыгожа выкананая праца польскіх акторак - Anny Seniuk, Anny Guzik i Karoliny Gruszki. Дзякуючы іх розным галасам і манеры чытання гераіні былі яшчэ больш выразныя, і аповесць уцягвала больш і больш.

Не падвёў і фільм. Цікавая акторская гульня, новыя твары, шмат гумару i ўсё сугучна з кнігай, чаго яшчэ трэба?



P.S. Чаго няма (бо ня можа быць) у фільме, а падалося вельмі важным: у пасляслоўі пісьменніца дзякуе чарнаскурай служанцы, якая працавала для яе ўласнай сям"і на працягу 50 гадоў, і гэта вельмі кранальна... Вось фрагмент інтэрв"ю з Kathryn Stockett на гэтую тэму (in English):


Дасланае з Беларусі
wwgnika
Спадзявалася святочнай паштоўкі:



і кніжачак для Сымонкі:



але скажу па сакрэце, мая сястра ўмее чытаць у думках! Толькі-толькі я прачытала рэцэнзію "Міларусі" Лявона Вольскага ў paval_abramovi4 і падумала "эх, калі я гэта прачытаю?!", як вось яна, перада мной :)



Дзякуй каханыя мае! І маленькі, і я атрымалі якраз тое, што трэба! Віншую яшчэ раз з Калядамі і надыходзячым Старым-Новым! "Усё не мае значэння - непрыемнасці, цяжкасці, крыўды. Важныя толькі блізкія людзі." Жыве!

Прывезенае з Беларусі ч. 5 (дзякуй Вольскаму)
wwgnika





Прывезенае з Беларусі ч. 4 (дзякуй Свабодзе)
wwgnika



дапаможам разам Рыгору Барадуліну!
wwgnika
"сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасьці з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. у акцыі тады ўзяло ўдзел некалькі соцень чалавек, было распаўсюджана пад 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.
з таго часу сытуацыя не зьмянілася, таму настаў час паўтарыць гэтую акцыю салідарнасьці з Рыгорам Барадуліным, а значыцца -- зь беларускай літаратурай у ягонай асобе, зь беларушчынай.
як і тады, паўтаруся:
1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта, гэта мая ініцыятыва, якую я ажыцьцяўляю зь ягонага дазволу.
2. акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну "няма чаго есьці" (як гэта спрабавала выставіць адная вар'ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сьціпла, за званьне народнага атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў. і калі мы можам выказаць яму сваю любоў і падзяку ня толькі на словах -- чаму гэтага не зрабіць?
3. гэта -- не акцыя па продажы кніг. вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографам Рыгора Барадуліна. (...далей...)"

Прывезенае з Беларусі ч.3 (валаку, што магу)
wwgnika










TUTэйшыя ў свеце. Альберт Сабін - TUT.BY
wwgnika
Sabin
26 жнiўня 2006 году навуковы свет адзначыў 100-годдзе чалавека, якi выратаваў планету ад аднаго з
самых жахлiвых захворванняў мiнулага стагоддзя — полiямiэлiту. Аднак мала хто ведае, што амерыканец Альберт Брус САБIН паходзiць з гiстарычна беларускага горада Беласток, якi пасля Другой сусветнай вайны Саветы перадалi Польшчы.
...
"Навуковец, — сказаў аднойчы Альберт Сабiн, — не мае права адпачываць у той час, як на палiцы пыляцца веды, якiя б маглi паменшыць чалавечыя пакуты". Апроч полiямiэлiту Сабiн паспяхова вывучаў пнеўманiю i рак, вызначыў вiрус маскiтавай лiхаманкi, стварыў вакцыны ад лiхаманкi Дэнге i японскага энцэфалiту, прапанаваў аэразольны шлях вакцынацыi для лiквiдацыi адру… Пасля актыўнай даследчыцкай дзейнасцi Альберт Сабiн стаў аўтарытэтным лектарам i кансультантам урадаў ЗША i iншых краiнаў, ўзяўшыся i за барацьбу з нявiруснымi "хваробамi" — жабрацтвам i непiсьменнасцю.
...
За сваю медыцынскую i гуманiтарную дзейнасць доктар Сабiн атрымаў 46 ганаровых званняў ад унiверсiтэтаў свету. Сярод яго незлiчоных ўзнагародаў — Нацыянальны медаль навукi ЗША (1970) i ордэн Дружбы народаў СССР (1986).
Вялiкi навуковец i гуманiст, народжаны i пражыўшы у беластоцкiм асяродку першыя 14 гадоў, адышоў у лепшы свет 3 сакавiка 1993 года i быў пахаваны ў пантэоне Злучаных Штатаў — на Арлiнгтонскiх нацыянальных могiлках у Вашынгтоне.
...
TUTэйшыя ў свеце. Альберт Сабін



Прывезенае з Беларусі ч.2
wwgnika
Гэтым разам - больш сучасныя падарункі ад сястры:

1.


2.

Такія паштоўкі можна купіць на http://prastora.by - вось яны ў павялічанным выглядзе:





3.


4.


5.


6.

Пра гэтыя паштоўкі напішу пазней.

Прывезенае з Беларусі ч.1
wwgnika


Гэтыя 4 кнігі для мяне асаблівыя.

2-томнік Зошчанкі я выйграла на вулічнай латэрэі, калі мне было 7 год - у 1984 годзе (мы тады жылі на Камарова, а латэрэю прадавалі на Горкага). Вельмі гэтым ганарылася! Кнігі ўжо тады былі для мяне вельмі вартасныя - чытаць я навучылася ў 5 гадоў.  Апавяданне "Баня" прачытала гэтым летам бацьку і сястры - пасмяяліся! Астатнія творы трэ было б перачытаць - не надта памятаю.

Больш захавалася ў памяці з Дарашэвіча. Сярод маіх улюбёных "Женщина", "Волшебное зеркало", "Истина", "Сказка о сказке" ды больш за іншыя "Чума". Перачытала некалі гэтую кнігу мо з 20 разоў...

Апошняя - зборнік фантастыкі - не тая самая, якую я мела ў дзяцінстве, але такая ж. Некалі, калі яшчэ не карысталася інтэрнэтам, вельмі шкадавала, што не памятаю аўтара аднаго апавядання - гэтым летам "Лед и пламя" Рэя Брэдбэры з асалодай прачытала зноў ды падзялілася з сястрой.

Вельмі ўсцешна мець гэтыя кнігі-успаміны пры сабе на чужыне - дзякуй, сястрычка!

Міленка Ергавіч, апавяданьне «Бібліятэка»
wwgnika
з кнігі «Сараеўскае мальбара»
Пераклаў з харвацкай Сяргей Шупа


Ты чуеш над галавой сьвіст, пасьля мінаюць дзьве-тры сэкунды напружаньня, а тады ўнізе, недзе ў горадзе, грыміць выбух. З твайго акна заўсёды добра відаць тое месца. Сьпярша гэта высокі, тонкі слуп пылу, які ператвараецца ў дым і агонь. Ты чакаеш яшчэ некалькі імгненьняў, каб даведацца, што гэта за дом. Калі агонь будзе павольны і лянівы, дык, пэўна, загарэўся дом нейкіх беднякоў. Калі ўспыхне вялікім сінім шарам, значыць, гарыць нечае прыгожа абсталяванае падстрэшша, абшытае лякаванай шалёўкай. Калі палае доўга і ўпарта, дык гэта загарэўся дом багатага чаршыйскага гаспадара, поўны масіўнай старасьвецкай мэблі. Але калі полымя ўздымецца раптоўна, дзікае і неўтаймаванае, як валасы Фары Фосэт, і яшчэ хутчэй зьнікне, пакідаючы ветру разносіць над горадам попельныя пялёсткі, тады ты ведаеш, што толькі што згарэла нечая хатняя бібліятэка. За трынаццаць месяцаў артабстрэлу ты бачыў над горадам шмат тых вялікіх разьюшаных паходняў, і таму ўяўляеш сабе, што Сараева ляжала на кнігах. А калі й не, дык табе хочацца сказаць, што так было, пакуль ты пальцамі дакранаесься да сваіх, яшчэ ня спаленых.

У кожнай прыватнай бібліятэцы найбольш кніг непрачытаных, тых, якія ты купіў з-за колеру іх вокладкі, імя аўтара, або проста таму, што яны прывабілі цябе сваім пахам. Да такой кнігі ты часта дакранаесься ў першыя дні пасьля куплі, разгортваеш яе, прачытаеш два-тры радкі і вяртаеш на месца. Празь нейкі час ты пра яе забываесься або пазіраеш на яе з адлегласьці зь лёгкай агідай. Часта табе хацелася занесьці яе ў найбліжэйшую публічную бібліятэку, некаму яе падараваць, пазбавіцца ад яе любым спосабам, але гэтага спосабу ты так ніколі й не знайшоў. Яна заставалася нібы дзіўнае пацьверджаньне тваёй схільнасьці да назапашваньня непатрэбных рэчаў, якая ў адзін балючы, палымяны момант ператворыцца ў назапашваньне ўспамінаў. Усе тыя непатрэбныя і непрачытаныя кнігі лягуць на цябе цяжарам, калі ты будзеш зь імі разьвітвацца. І ты амаль зразумееш весялосьць агню, калі ён глытаў такія самыя кнігі ўнізе ў горадзе.

Менш тых кнігаў, да якіх ты не вяртаўся ад дзяцінства. Яны нагадвалі табе часы, калі ты яшчэ не навучыўся пераскокваць старонкі і чытаць па дыяганалі. Гэта, напэўна, адзіныя кнігі, якія ты сапраўды ў жыцьці прачытаў. Усе добрыя дзіцячыя гісторыі мелі сумны канец, у якім не было для цябе ніякага павучаньня, акрамя таго, што смутак — гэта тое месца, дзе фікцыя становіцца важнейшая за рэальнасьць. У фільме “Мёртвыя” Джона Г’юстана адна жанчына расплакалася, але так і ня здолела растлумачыць, чаму. Калі ты яго глядзеў, ты падумаў, што гэта яно й ёсьць, і табе захацелася заплакаць.

Найменш такіх кніг, пра якія ты думаў, што яны будуць заўсёды з табой. Калі ты нейкую зь іх чытаў першы раз, ты ўвесь час адцягваў канец. Пазьней яны хвалявалі цябе і сваім зьместам, і выглядам. Але і зь імі, як і з усімі іншымі, табе давядзецца расстацца, горка пераканаўшыся, што ў гэтым горадзе, дый у гэтым сьвеце, натуральны агрэгатны стан кнігі — полымя, дым і попел. Камусьці гэта пазьней будзе здавацца патэтычным, але для цябе, асабліва калі ты пабываеш у іншых гарадах зь яшчэ жывымі кнігарнямі, палымяныя валасы Фары Фосэт будуць голай праўдай. Лепш, прыгажэй і грунтоўней за кнігі гараць хіба што толькі рукапісы.

Са згасаньнем ілюзіі пра хатнюю бібліятэку згасае і ілюзія пра цывілізацыю кнігі. Ужо ў самым яе імені, у якім захавалася толькі адно грэцкае слова, звычайнае, як і ўсе іншыя, але для цябе зьвязанае зь імем Сьвятой Кнігі, былі падставы тваёй веры. Але калі яны так палымяна і незваротна зьнікалі адна за адной, ты перастаў верыць, што ў іх існаваньні ёсьць нейкі сэнс. Або той сэнс найлепш разгадаў той сараеўскі літаратар і бібліяфіл, які мінулай зімою замест таго, каб марнаваць дарагія дровы, грэў пальцы над полымем Дастаеўскага, Талстога, Шэксьпіра, Сэрвантэса… Пасьля ўсіх тых наўмысных і выпадковых пажараў узьнік цэлы пласт людзей, якія, горка спасьцігнуўшы стан рэчаў, гатовыя заўтра спакойна глядзець на полымя Люўра, не працягнуўшы руку нават па шклянку вады. Няма сэнсу замінаць агню праглынуць тое, што праглынула чалавечая абыякавасьць. Прыгажосьць Парыжу або Лёндану — гэта толькі алібі для тых злачынцаў, з-за якіх больш няма Варшавы, Дрэздэну, Вукавару і Сараева. А калі яны й ёсьць, дык у іх жывуць людзі, якія ў самыя мірныя часы рыхтуюцца да эвакуацыі, загадзя гатовыя адрачыся ад сваіх кніг.

У сьвеце, такім, які ён ёсьць, існуе адно асноўнае правіла, тое, якое Зука Джумхур1 сфармуляваў з думкай пра Босьнію, а зводзіцца яно да дзьвюх заўсёды спакаваных торбаў. У іх павінна зьмясьціцца ўся твая маёмасьць і ўсе ўспаміны. Усё, што туды не ўвайшло, ужо страчана. Прычыны, сэнс і апраўданьні шукаць дарэмна. Яны абцяжарваюць, як і ўспаміны. Табе не застаецца нічога іншага, як пазычаныя кнігі пунктуальна вярнуць, падараваныя паспрабаваць не заўважыць або згубіць, а напісаныя разаслаць сябрам, якія жывуць далёка адны ад адных, так, каб полымя змагло іх праглынуць толькі ў той дзень, калі зямны шар вернецца ў стан, у якім ён быў некалькі мільёнаў гадоў таму. Усе спаленыя хатнія бібліятэкі гораду Сараева нельга ні перапісаць, ні запомніць. Дый няма дзеля каго. Але як полымя ўсіх полымяў і агонь усіх агнёў, як апошні мітычны попел і прах запомніцца лёс сараеўскай унівэрсытэцкай бібліятэкі, слаўнай Вечніцы, чые кнігі гарэлі цэлы дзень і ноч. Гэта здарылася пасьля сьвісту і выбуху, роўна год таму. Можа, якраз у той самы дзень, калі ты гэта чытаеш. Пяшчотна пагладзь свае кнігі, незнаёмы чытач, і прыгадай, што яны — усяго толькі прах.
—————————
1 Зука Джумхур — славуты югаслаўскі карыкатурыст (1920—1989).

Літаратурны вецер з Балканаў у Менску - Радыё Свабода © 2011

Гродна
wwgnika
Originally posted by pawet at Гродна

Дзень ушанавання апякункі Беларусі – святой Eўфрасінні Полацкай
wwgnika

Евфросиния Полоцкая

МАЛІТВА НА ЧУЖЫНЕ ДА СЬВ. ЕЎФРАСІНЬНІ

0, сьвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці нашая Еўфрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што зь любоую й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты не асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імені твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам аддаваць хвалу Трыадзінаму Богу й табе, апякунцы нашай. Таму і ўдзячныя сэрцы нашы, поўныя любові й падзякі да цябе, у захапленьні сьпяваюць: Радуйся! Радуйся, заступніца, апякунка й малельніца наша! Радуйся, радаваньне Полацкай і ўсёй зямлі нашай! Радуйся, дзеваў чысьціня й зьзяньне! Радуйся, прамень веры нашае! Радуйся, асьвячэньне любае Беларусі нашае! Радуйся, пашыральніца дабра, праўды, красы й згоды у краіне нашай! Радуйся, памочніца пакрыўджаных, сумных пацяшэньне! Радуйся, удоваў і сіротаў заступніца! Радуйся, кветка з райскага саду нясьмягнучая! Радуйся, у веры нашай на выгнаньні і ў пакутах падтрыманьне! Радуйся, хворых і паміраючых пацеха й выздараўленьне! Радуйся, да магілы Хрыстовай зь сьвятымі духмянасьцямі прыходзячая! Радуйся, усё Хрысту ахвяраваўшая! Радуйся, сьвятых угоднікаў Божых краіны нашае зьзяньне, веліч і слава! Радуйся, сьвятая маці нашая, Еўфрасіньня! Прыймі, заступніца нашая, гэтую малітву братоў і сёстраў тваіх, як нашую нявымоўную падзяку, любоў і хвалу табе - надзея, слава й пацеха наша! Усе мы з радасьцю аддаём сябе пад сьвятую апеку тваю. Маліся й далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталіся верным і набожным, выбраным народам Ягоным! Каб ён Духам Сваім Сьвятым узмацняў і прасьвятляў душы й сэрцы нашых пастыраў і правадыроў, пацяшаў і радаваў нашых удоваў і сіротаў, а усім нам паслаў спакой і радасьць на чужыне і прывёў нас на вольную зямельку нашу, каб мы усе разам там маглі славіць цябе і пяяць хвалу Яму, Збаўцу нашаму, ды цешыцца й радавацца у валадарстве славы Ягонай на вякі вякоў. Амін.

СЬВ. ЕЎФРАСІНЬНЯ ВЯЛІКАЯ, Князёуна Полацкая (23 травеня)


Трапар, сьпеў 8.
Прыкладам тваім, маці, Прасьветніца Беларусі, можна збавіціся, бо ты узяла крыж і пайшла за Хрыстом і прыкладна вучыла, як трэба грэбаваць целам, а ходацца за душу несьмяротную. Дзеля гэтага, дастойная Еўфрасіньня Вялікая, князёўна Полацкая, твой дух будзе радавацца разам з анёламі.

Кандак, сьпеў 2.

Зь любоўю да Госпада, дастойная, жаданьне супакою ты зьнеахвоціла, постам прасьвяціўшы душу сваю, моцных ворагаў пераадолела ты; але малітвамі тваймі ворагаў зухаватасьць зьнішчы.







-------

Малітвы з малітоўніка, пра які пісала раней. Ікона з http://days.pravoslavie.ru, фота марак з вікіпэдыі. У мяне ёсць другая з марак.

Гродна
wwgnika
Originally posted by pawet at Гродна

Шукай мяне - video ад Алеся Камоцкага
wwgnika

Гродна
wwgnika
Originally posted by pawet at Гродна

«Будзьма беларусамі!»
wwgnika

Гродна
wwgnika
Originally posted by pawet at Гродна


Гродна, Каложа
wwgnika
Originally posted by pawet at Гродна, Каложа

Люблю я Дорошевича
wwgnika
Originally posted by secyrg at Люблю я Дорошевича
 СЧАСТЬЕ

(Татарская сказка)
Ее вяло и безучастно рассказала старая татарка.
Ее, шутя, пересказала молодая, хорошенькая женщина.
Ее печально расскажу я вам. Read more... )

UPD Вот как-то не хочется именно такого развития событий

Сум і радасць крочаць побач...
wwgnika
Учора споўнілася 15 гадоў ад нашага шлюбу, які адбыўся на Яснай Гары ў Чанстахове. Радасць аднак бывае сумная. 8 мая 2011 памёр на 47 годзе жыцця, а 11 мая быў пахаваны наш блізкі сябра, айцец Яцэк Лэнскі, манах ордэну Св. Паўла. Гэта ён паблагаславіў наш шлюб 15 гадоў таму, а ў гэтым годзе на тым самым месцы стаяла яго труна. Яцэк быў вельмі добрым і жыццярадасным чалавекам, на пахаванні плакалі манахі, манашкі, але болей за ўсё свецкія людзі. Больш за ўсіх аднак перажыў яго смерць 9-гадовы Франачак, самы блізкі сябра Яцэка, сын нашых супольных сяброў. Вельмі банальна, але мы рэдка апошнім часам бачыліся і думалі, што яшчэ ўсё паспеем. Як сказаў польскі паэт ксёндз Твардоўскі "Спяшаймася любіць людзей - яны так хутка адыходзяць!.."


94 гады таму памёр Максім
wwgnika


Вядома ж, Максім Адамавіч Багдановіч (1891-1917), але больш проста наш Максім. Гэтае імя таксама блізкае, як вокліч "Жыве Беларусь!", і таксама балючае і радаснае адначасова.

Я, апроч усяго таго, што мы ўсе ад яго атрымалі, атрымала ад яго сваё імя. Усе мы ў маладосці неяк уяўляем сваё далейшае жыццё, а дзяўчыны тады часта "вырашаюць" для сябе, колькі хочуць мець дзетак і якія дадуць ім імёны. Маладзенькая Лёня Дабрылка з вёскі Вугальнікі, якую вельмі паважаны настаўнік беларускай мовы Дубок на занятках у сабакінскай школе натхніў любоўю да роднай мовы і між іншым - або больш за іншых - і да Максіма Багдановіча, марыла пра дачку Вераніку і сына Максіма. Жыццё аднак цячэ па-свойму, і Вікторыя і Мікола замест Максіма - гэта мае добрыя праменчыкі, жыцця без іх не ўяўляю. Яны сімвалічныя, мае родныя, на шмат маладзейшыя за мяне. Сястра (менавіта яна была б Максімам, калі б не нарадзілася прыгожай і разумнай дзяўчынай) аказалася апантанай беларускай, звязала жыццё з роднай мовай і літаратурай, а для мяне гэта самы надзейны аднадумца ды часта ўзор. З братам мы, на жаль, ніколі не жылі пад адным дахам даўжэй, чым цягам некалькі тыдняў - ён нарадзіўся ў тым самым годзе, калі я паехала вучыцца ў Польшчу (каб ужо там застацца) і калі да ўдады прыйшоў той, з кім я, на шчасце, ніколі не жыла пад адным небам даўжэй, чым цягам тых самых некалькі тыдняў. Тым не меней, прыемна адчуваць падтрымку і бачыць добрыя праменчыкі ў вачах майго (ужо не маленькага) Міколкі...

Ну вось, мелася пісаць пра Багдановіча, а напісала пра сябе. Але ён мне даруе, наш Максім...


Гродзенскаму музею М. Багдановіча споўнілася 25 гадоў | Камунікат.org
wwgnika
Originally posted by kamunikat at Гродзенскаму музею М. Багдановіча споўнілася 25 гадоў | Камунікат.org
Дваццаць пяць гадоў таму ў Гродне паўстаў музей Максіма Багдановіча. Стваральніца і першая дырэктарка музею Данута Бічэль лічыць, што ідэйным натхняльнікам музею быў пісьменнік Алесь Карпюк.- Ён будаваў культуру, ён хацеў Гродна зрабіць культурным цэнтрам, накшталт Кракава, Львова ці Вільні. Ён шукаў розныя спосабы, што б яшчэ зрабіць для Гродна, для культуры. І была нагода – гэта 90-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, калі яго ўпершыню, як бы паднялі з магілы, бо яго творчасць удзельнічала, была ў кантэксце нашай культуры, але як бы ні на першым месцы.Як сцвярджае Данута Бічэль, напярэдадні адкрыцця музею, Багдановіча назвалі класікам і паэтам еўрапейскага маштабу. А сам музей Максіма Багдановіча ў Гродне быў адкрыты ў 1986 годзе (вул. 1-га Траўня,10), як літаратурны аддзел... Болей...

«Апостол» вернулся в Беларусь (видео)
wwgnika

17.05.2011 22:36

«Апостол» вернулся в Беларусь (видео)

«Апостол» вернулся в Беларусь (видео)Раритетное печатное издание «Апостол» XVI века впервые продемонстрировано в восстановленном виде. Презентация «Апостола» прошла 17 мая в Национальном историческом музее.
Продолжение статьи

Об истории Беларуси сняли мультфильм
wwgnika

25.05.2011 09:33

Об истории Беларуси сняли мультфильм

Об истории Беларуси сняли мультфильмМультипликационный фильм «Будзьма беларусамі!»посвящен событиям белорусской истории до 1991 года.
Продолжение статьи

Витебск. 5 Полк.
wwgnika
Originally posted by secyrg at Витебск. 5 Полк.
Во время Великой Отечественной войны на территории Витебской области было 70 концлагерей и гетто, унесших жизни более 250 тысяч человек. Трагическим местом для десятков тысяч людей стал концентрационный лагерь 313-й охранной дивизии, находившийся на западной окраине Витебска, где до войны располагался 5-й железнодорожный полк. На его территории находилось два концлагеря: первый – для военнопленных, действовавший с начала оккупации Витебска, и второй – для гражданского населения. Позже, в конце 1943 года, лагерь стал общим. Этот концлагерь – второй в Беларуси по численности погибших, после концлагеря Тростенец под Минском, однако о нём мало известно не только в республике, но и в самом Витебске.



Обелиск. Архитектор А.Бельский, 1964.

Автор железного креста мне неизвестен.

Уладзімір Караткевіч
wwgnika
Originally posted by pawet at Уладзімір Караткевіч
З рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні":
І Хрыстос расказаў. Пра ўсё. Пра голад і круцельствы, пра ашуканства, прыгнёт, подласць, ханжаства і забойствы сумленных. Пра справу веры і святую службу, пра дзікае прыніжэнне годных і зацісканне рота, пра бессаромную ліслівасць і высокую мужнасць, пра ярасць і мяцеж, пра дзікі боль і высокую журбу, пра ўсё, аб чым мы ўжо ведаем.
…Плакала Марыля, калі ён скончыў, а сам ён сядзеў, закрыўшы далонямі твар.
Саваоф высмаркаўся ў белую анучку, паківаў галавою, наліў Хрысту гарэлку замест чаркі ў здаравенны кубак і сказаў глуха:
– Выпі. Табе цяпер во гэтак і трэба лупянуць. Зап'еш тут ад такога жыцця. Выпі. Плюнь, сынок. Ну, што ты з імі зробіш, калі яны там на зямлі дурні, чакушы ашалелыя. Маладыя яны яшчэ, людзі. Дурныя, пакуль тое.
– Дык што ж, і за такіх гінуць?
– Выпі… Выпіў?… І за такіх, сынок… І за такіх, якія яны будуць.
– Якія?
– Глядзі.
І Саваоф шырока расчыніў акно.
У разрывах аблокаў усё часцей і часцей відаць было зямлю. І вось уся яна адкрылася вачам. У аквамарыне акіянаў, дзе плавалі добрыя рыбы, у зелені пушч, дзе, нечапаныя, непалоханыя, хадзілі алені і мірныя зубры.
У золаце ніў і плаціне паўночных рэк, у срэбнай белі бясконцых садоў.
Буслы луналі над багатымі вёскамі, і кожная вёска была, як пахучы букет. Зямля, уся прыбраная, чыстая да таго, што на ёй немагчыма было знайсці аніводнай сувалакі пырніку, дагледжаная да таго, што яе можна было абысці босаму, нідзе не парэзаўшы ног, гэтая зямля дымела ад сытасці і задаволення, на вачах гонячы ўгору злакі і дрэвы. Залатыя пчолы жундзелі ў шатах ліп. Паўсюль былі дастатак і заможнасць, паўсюль – сляды бясконца прыкладзеных да справы чалавечых рук.
І вось з'явілася перад вачыма Братчыка тая зямля, па якой ён хадзіў і з якой прыйшоў. Ён пазнаў некаторыя старыя будынкі, старанна дагледжаныя, непарушна захаваныя людзьмі. І зямля гэтая была прыўкрасная, як і тады, але замест хат, падобных на хлявы, узніклі будыніны са смалістай сасны і каменя, і новае паўсюль віравала жыццё. Яна была прыгажэй за ўсё, што ён бачыў праз аблокі. Вялізныя каровы, якіх ніхто не забіваў, мірна жавалі жвачку і пахнулі малаком. Коні, якіх ніхто не біў, хадзілі па густа зялёных паплавах і глядзелі на свет чалавечымі вачыма, людзі, якіх ніхто не падманваў, не рабаваў і не крыўдзіў, працавалі на палях і спявалі.
Гарады былі – дзіва дасканаласці, і нават сярод палёў сям там стаялі блакітныя, дзіўнай прыгажосці палацы і вежы.
Абдзёртая і няшчасная пры ім, абрабаваная ваяводамі і войтамі і драпежнымі набегамі чужынцаў, яна зараз распасціралася перад ім у нятленным ззянні вечнай красы. Мудрая, працавітая, багатая, улюбёная. Радзіма!
І гучалі на ёй песні, і даляталі з яе галасы. Гучала, як музыка, пяшчотная і цвёрдая, прыўкрасная, вечная, неўміручая беларуская мова.
І мужыцкі Хрыстос заплакаў. І слёзы пакаціліся па ягоных шчаках. А над ім легкаважна, з разлёту круцячыся цераз галаву, званілі, меладычна смяяліся, лікавалі званы.

Гродна
wwgnika
Originally posted by pawet at Гродна






Центральное телевидение. НТВ. Заложники режима
wwgnika

Навіны Радыё Свабода, якія мяне зацікавілі, ...
wwgnika
... цяпер буду змяшчаць асобна тут: wwgnika_svaboda. Старыя запісы буду па-малу таксама перакідваць туды.
Tags:

Вядомыя людзі Беларусі бароняць “Народную Волю” - Радыё Свабода © 2011
wwgnika
“Мы, вэтэраны беларускай журналістыкі, шмат гадоў прысьвяціўшыя абранай прафэсіі, у свой час спазналі на сабе ціск савецкай сыстэм. Аднак тое, што робіцца зараз, не ідзе ні ў якое параўнаньне нават з тым, далёка не ідэальным часам. Што значыць закрыць рот, накінуць аброць на чалавека зь пяром, сьвяты абавязак якога — сумленна і чэсна асьвятляць жыцьцё, аб'ектыўна інфармаваць чытача аб падзеях і працэсах, што хвалююць і закранаюць інтарэсы грамадзтва і грамадзян? На жаль, з боку спэцслужб, таго ж Міністэрства інфармацыі з кожным днём узмацняецца наступ на нешматлікія незалежныя выданьні краіны. Канфіскуюцца кампутары, ідуць ператрусы, рэдакцыі засыпаюцца штрафамі, позвамі ў суд, неабгрунтаванымі, на наш погляд, папярэджаньнямі... Мы — грамадзяне розных палітычных поглядаў, але аднаго перакананьня: менавіта на канстытуцыйных нормах павінна грунтавацца усё жыцьцё краіны. А задушэньне свабоды выказваньняў, калі яны не супярэчаць закону і чалавечай маралі, ёсьць грубае парушэньне гэтых норм. Таму мы рашуча патрабуем ад Міністэрства інфармацыі і яго натхняльнікаў спыніць гэтае "дзікае паляваньне караля Стаха", зацікаўлена садзейнічаць стварэньню ў грамадзтва атмасфэры ўзаемаразуменьня і супрацоўніцтва...”
Вядомыя людзі Беларусі бароняць “Народную Волю” - Радыё Свабода © 2011

Моладзь дапамагла беларускамоўнай клясе рыштункам - Радыё Свабода © 2011
wwgnika
У адзінай беларускамоўнай першай клясе вучыцца трое вучняў — дзьве дзяўчынкі і хлопец. Разам яны адвучыліся амаль год. Адкрыцьця клясы дамаглася сям’я Салаўёвых для свае дачкі Ялінкі. Пазьней да яе далучыліся брат і сястра Ўласавы.
 
"Гэта вельмі добра, што моладзь так зрабіла. Праблема з дошкай існавала ад пачатку. У школе дошкі для нашых дзяцей не было. Гэтая дошка прыдасца і ў другой клясе. Цяпер яшчэ ёсьць праблема з партай, якая б адпавядала росту дзетак. З падручнікамі і іншай літаратурай праблемаў няма", -- камэнтуе ўчынак моладзі Надзея Салаўёва, маці беларускамоўнай першаклясьніцы Ялінкі.
 
Пакуль фронтаўская моладзь зьбірала грошы на школьны рыштунак, каля будынка Магілёўскага гарвыканкаму зьявіўся новы беларускамоўны плякат "Поруч зь беларускай мовай". Яго сюжэт — беларускамоўная сям’я.

Беларускамоўны плякат каля гарвыканкаму

Акрамя Магілёва, дзьве беларускамоўныя клясы ёсьць у райцэнтры Горкі. У Асіповічах па-беларуску вучацца дзеці ў мясцовай гімназіі № 1. Больш беларускамоўных клясаў у гарадах вобласьці няма.
Моладзь дапамагла беларускамоўнай клясе рыштункам - Радыё Свабода © 2011
Tags:

А.Пачобут чакае, што суд над ім будзе камэдыйнай падзеяй - Радыё Свабода © 2011
wwgnika
Зь нецярпеньнем чакаю суду, думаю ён будзе вельмі вясёлай і нават камэдыйнай падзеяй. Фінал яго, зразумела ж, вядомы, але гэта той выпадак, калі вынік менш важны, чым працэс.

Увогуле, ўдачы! Посьпехаў! Веры!
А.Пачобут чакае, што суд над ім будзе камэдыйнай падзеяй - Радыё Свабода © 2011

Менск 19.12.2010 (video)
wwgnika

Грани-ТВ: Минск: дело о беспорядках

В.Класкоўская: "Мне шыюць бойку з міліцыяй" - Радыё Свабода © 2011
wwgnika
Сёньня раніцай зь Ленінскага РУУС выпусьцілі Вольгу Класкоўскую -- сястру палітвязьня Аляксандра Класкоўскага.

У сацыяльнай сетцы Facebook яна паведамляе:

"Арыштавалі ўначы, босую забралі ў пастарунак у кайданках... Зьбілі на горкі яблык. Падрабязнасьці і здымкі пабояў выкладу. Шыюць бойку з міліцыянтамі і паклёп на прэзыдэнта. Адразу пачалі ірваць маю блюзку, а пасьля шчэ прышылі "супраціў міліцыі". Пратакол я не падпісвала".

В.Класкоўская: "Мне шыюць бойку з міліцыяй" - Радыё Свабода © 2011


Жестокой выдалась прошедшая ночь для журналистки Ольги Класковской и ее матери Людмилы Класковской. Женщины вернулись после длительной эмиграции, чтобы морально поддержать брата и сына, который обвиняется и в организации массовых беспорядков, и в других уголовных преступлениях, но сразу же стали жертвой милицейского беспредела.

Ольга до сих пор находится в шоке. Она рассказала в эксклюзивном интервью "Белорусскому партизану", что произошло с ней в ночь с 4 на 5 мая  в квартире на проспекте Рокоссовского в Минске, где 20 декабря 2010 года избивали и арестовывали Александра Класковского.   

- Около часа ночи (точно не скажу, но после 24-х часов - точно) в квартиру позвонили. Как оказалось, милиция. Меня вытащили босую в предбанник, скрутили и - в чем была - потащили в машину. За ночь я побывала в двух РУВД - сначала в Ленинском, затем отвезли в городской отдел милиции на улицу Ленина. Я босиком целую ночь там просидела. Практически голая - блузку мне порвали. Бросили к мужикам в камеру…

Ольга Класковская: Я всю ночь просидела босая и полураздетая в РУВД - Белорусский партизан

Пасьля мяне перавезьлі ў нейкі пастарунак на вуліцы Леніна, і там вельмі шчыраваў адзін прапаршчык - за валасы зацягнуў мяне ў мужчынскую камэру і кінуў да нейкіх там бамжоў ці рэцыдывістаў. Ён увесь час абражаў, пэрыядычна падыходзіў, глядзеў, што адбываецца ў камэры. Нават вады не далі папіць. Пасьля гэты прапаршчык, які прадставіўся Сяргеем, вывеў мяне з камэры, і я ўбачыла на яго стале стос папераў - такое ўражаньне, што яны ўжо загадзя былі падрыхтаваныя - і кажа: "Гэта пратакол, падпісвай". Я кажу: "Я ня буду падпісваць. Па-першае - што гэта ўвогуле? У чым мяне абвінавачваюць?" Абвінавачваюць у бойках зь міліцыяй і ў паклёпе на прэзыдэнта. Якраз падчас гэтай размовы пад'ехала на таксоўцы мая маці з дачкой, зайшла ў гэты пастарунак, пачала таксама з гэтым прапаршчыкам размаўляць. А ён кажа: "Вы знаеце, ана нашэва прэзідзента аскарбляет!" А маці кажа: "Вашага, але, прабачце, ня нашага"... Яшчэ што мяне кранула ў гэтай сытуацыі, акрамя фізычных і маральных пакутаў - гэта тое, што ўвесь час пагражалі, што я ня ўбачу дзіця. І пры самім затрыманьні, і ва ўсіх гэтых пастарунках - палохалі, што нашлюць на мяне розныя камісіі па справах непаўналетніх. Ну, на сёньняшні момант я пакуль стараюся прыйсьці ў сябе. Што будзе далей, я ня ведаю і стараюся не драматызаваць, але ў маральным пляне я падрыхтаваная, што зноў могуць у любы момант пазваніць у дзьверы...
В.Класкоўская: «Мяне цягалі за валасы, білі, а пасьля пасадзілі ў клетку» - Радыё Свабода © 2011

25 красавіка спаўнілася 12 год легендарнаму шэсьцю ў Гародні
wwgnika
Беларуская Нацыянальная Памяць (bielarus_np) напісаў(-ла),
@ 2011-04-25 19:49:00
         
Дзень Барацьбы
25 красавіка спаўняецца 12 год легендарнаму шэсьцю ў Гародні, якое адчыніла новую старонку ў гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

Зьмяшчаем артыкул Тацяны Сьнітко, які выйшаў у "Нашай Ніве" (№9 (130) 17.05.1999) і распавядае пра гэтую акцыю.

Іх атрымалася недзе чалавек з сорак.

Хлопец, апрануты ва ўсё чорнае, зірнуў на вежу з гадзіньнікам. Стрэлкі ішлі да мэты з зайдроснай упартасьцю, ня рухаючыся на вачах, але не спыняючыся. Цяпер яны рыхтаваліся акрэсьліць на плоскасьці часу чвэрць цыфэрбляту, сысьціся ў простым куце. Але людзі ўжо не стаялі купкай, а выраўняліся ў карэ. Па цёмна-плямістых шыхтах у паўцемры скакалі вогненныя цені. Яны выхоплівалі таксама колеры трох палотнішчаў над галовамі. Колеры чырвані на белым тле.

Праз імгненьне звон сарваўся з вышыняў вежаў гарадзенскіх храмаў і накрыў сабой плошчу. Узрушэньне хваляй прайшло па тварах людзей з паходнямі. Званы бласлаўлялі крок.

- Бог нас чуе! - натхнёна выгукнуў адзін.

- Жыве Беларусь! - рэхам данеслася ў адказ.

"...Жыве вечна!" - зноў падумаў у гэты час Невядомы чалавек. Званы засьпелі яго непадалёк, на самым рагу плошчы. Абярнуўшыся, ён убачыў калёну - і ўсё зразумеў. ***

- Бойка ў Горадні? - перапытваюць мяне знаёмцы й незнаёмцы. Калегі, міліцыянты, апазыцыянэры. Большасьць зь іх кажа, што "чулі штось такое!..". Чуткі вакол гарадзенскага шэсьця растуць. Як трава ў красавіку. Як курс даляра.

- Гэта, напэўна, ня нашыя былі. Наш сьцяг маглі ўзяць расейскія фашысты... гэбісты... розныя правакатары.

А гэта кажа мой знаёмы міліцыянт. Знаёмы, між іншым, і сваім колішнім "паляваньнем" на менскіх вулічных акцыях. Потым амаль слова ў слова тое ж паўтарае знаёмы бээнэфавец, на якога некалі паляваў той міліцыянт. Потым, дэманструючы нумар "Навінаў" з шыхтом невядомых людзей, большасьць знаёмых даводзіць пра таемны візыт замежных экстрэмістаў. "Мо, то былі унсоўцы, мо, чачэнцы нават...". Добра, хоць сабе косаўскія альбанцы. Але... Чаму ўсё ж не беларусы?! Чаму мы самі ў сабе зьняверыліся з-за гэтай мазахісцкай "талерантнасьці"?!

Мы прывыклі, што "нашыя" - гэта значыць "вузкае кола гэтых рэвалюцыянэраў" і "страшна далёкія яны ад народу". І мы ўсіх іх ведаем у твар, акрамя хіба што паўмітычнага Мірона. Мы самі ня верым у магчымасьць посьпеху.

Урэшце адзін хлапец, якога ніяк не западозрыш у залішняй лаяльнасьці да рэжыму, урачыста абвяшчае: "І я там быў!" - і знаходзіць сябе на здымку ў "Навінах". У самым канцы шэрагу, дзе ні халеры не разгледзець. "Вы жадаеце падрабязнасьцяў? О, вы атрымаеце іх! Я там быў". Мёд-піва піў, шаноўны. На жаль, у Менску толькі. Сама бачыла.
У прынцыпе, някепска, што ўсім хочацца быць героямі. Але вось калі карціць здавацца імі - гэта гамон. Прыехалі.

І тут я ўспомніла пра Невядомага Чалавека. 25-га ён мусіў быць менавіта ў Горадні. Ён павінен быў абавязкова знайсьціся. Невядомы Чалавек (з вашага дазволу, буду працягваць называць яго гэтак) у героі ня рваўся, усяведа зь сябе ня ўдаваў. Такім ня трэба хлусіць.

Першыя ягоныя словы пры нашай сустрэчы:

- Што, і ты таксама "ішла ў апошнім шэрагу"?

Нават пакрыўдзіцца захацелася.

Вось што распавёў пра гарадзенскія падзеі іхны непасрэдны відавочца...

Яны прайшлі па Савецкай мэтраў сто, калі іх ужо чакалі. Дзьве машыны амону і адна - з "цывільнымі" міліцыянтамі. Амонаўцы былі ў бронекамізэльках і з аўтаматамі.

Пасьля таго як міліцыянты пабачылі шыхт моладзі ва ўніформах, у іх быў стрэс. Яны ня ведалі, што рабіць. Я чуў, як адзін пачаў крычаць нешта кшталту: "Я запрошу базу! Что нам делать? Я запрашу базу!..". У "цывільных" гэты шок прайшоў хутчэй. "Іх трэба спыняць!" - і яны паставілі ўпоперак шыхта міліцэйскі "ўазік".

Read more...Collapse )


Адсюль

У Менску ўшануюць мітрапаліта Мэльхісэдэка - Радыё Свабода © 2011
wwgnika
Мітрапаліт Мэлхісэдэк (сьвецкае імя Міхаіл Паеўскі) нарадзіўся каля 1878 году, у маёнтку Вітулін Люблінскага ваяводзтва Польшчы. Памёр 17.05.1931.
Пасьля заканчэньня Казанскай духоўнай акадэміі Мэлхісэдэк выкладаў у Магілёўскай духоўнай сэмінарыі, быў настаяцелем магілёўскага Багаяўленскага манастыра, япіскапам Таўрычным, архіяпіскапам Астраханскім, вікарным япіскапам Слуцкім, япіскапам Менскім і Тураўскім. Зь ліпеня 1922 году — мітрапаліт Менскі і Беларускі. Прыхільнік абвяшчэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1925 годзе прыгавораны да трох гадоў зьняволеньня ўмоўна па абвінавачаньні "ў крадзяжы царкоўнай маёмасьці" і "контррэвалюцыйнай прапагандзе". Сасланы ў Сыбір, дзе быў прызначаны архіяпіскапам Краснаярскім. З 1930 году — у Маскве, абраны ў Сынод Рускай праваслаўнай царквы. Раптоўна памёр у Дарагамілаўскім саборы. Прылічаны да пакутнікаў РПЦ.
У Менску ўшануюць мітрапаліта Мэльхісэдэка - Радыё Свабода © 2011

Шосты нумар дайджэсту "Деды" прысьвечаны этнагенэзу беларусаў - Радыё Свабода © 2011
wwgnika
Сярод найбольш цікавых матэрыялаў выданьня яго рэдактар Анатоль Тарас назваў публікацыю "Дык балты ці славяне?" журналіста Вадзіма Дзеружынскага, артыкул краязнаўца Дзмітрыя Абадоўскага, які ў навакольлях сталіцы знайшоў унікальны камень з антрапаморфнай выявай жабы часоў каменнага веку. Польскі гісторык беларускага паходжаньня Юры Туронак у публікацыі "Нежаданая рэспубліка" паказвае, што БНР зьявілася насуперак жаданьню Польшчы і Расіі, якія ніколі не хацелі бачыць Беларусь незалежнай.
Шосты нумар дайджэсту "Деды" прысьвечаны этнагенэзу беларусаў - Радыё Свабода © 2011

У судей не будут проверять знание белорусского языка
wwgnika

27.04.2011 20:21

У судей не будут проверять знание белорусского языка

У судей не будут проверять знание белорусского языкаКонституционный суд ответил отказом на предложение координатора кампании «Справаводства па-беларуску!» Игоря Случака о необходимости законодательного закрепления проверки знаний судьями государственных языков — русского и белорусского.
Продолжение статьи
Tags:

Вэтэраны бароняць «Нашу Ніву» і «Народную волю» - Радыё Свабода © 2011
wwgnika
Гарадзенскія вэтэраны вайны і працы выступілі з адкрытым пратэстам супраць закрыцьця ўладамі гэтых дзьвюх газэт, -- паведамляе «Наша Ніва».
Вэтэраны бароняць «Нашу Ніву» і «Народную волю» - Радыё Свабода © 2011

Беларусы забылі пра канстытуцыю 3 траўня - Радыё Свабода © 2011
wwgnika


Сёньня спаўняецца 220 гадоў канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая была прынятая 3 траўня 1791 году. У Беларусі, якая 220 гадоў таксама ўваходзіла ў склад фэдэратыўнай Рэчы Паспалітай і жыла паводле канстытуцыі 3 траўня, гэтая дата засталася незаўважанай.
Беларусы забылі пра канстытуцыю 3 траўня - Радыё Свабода © 2011

Радаўніца 2011 ч.5 Чарнобыль
wwgnika
Падчас Радаўніцы кожны можа трапіць у закрытую чарнобыльскую зону. Нягледзячы на радыяцыю, сваякі наведваюць магілы сваіх родных і хаты, дзе калісьці жылі яны альбо іхныя родныя. Фотанарыс з Глухавічаў Брагінскага раёну.


Радаўніца ў Чарнобыльскай зоне - Радыё Свабода © 2011

На Радаўніцу вёска Савічы Брагінскага раёну, адселеная ў 86-м годзе пасьля Чарнобыльскай катастрофы, ажывае. Сюды зьяжджаюцца былыя яе жыхары з розных куткоў Беларусі, а таксама Ўкраіны, Расеі. Разам з двума дзясяткамі самасёлаў яны наведваюць могілкі, каб ушанаваць памяць продкаў, што засталіся навечна ляжаць у зьнявечанай радыяцыяй зямлі.


«Едзем у „зону“ — і сэрца ўжо разрываецца» - Радыё Свабода © 2011

?

Log in